Стихи на белорусском для школьников
Сняжынкі
Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.
Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.
Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.
Першыя сняжынкі
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі —
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.
Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Ціха, паволі.
Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі…
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.
У чаканні зімы
Шэрае неба хмары гайдае
Сумную песню вецер спявае
Рэдка знянацку з-за небасхілу
Выгляне сонца пужліва
Сум і маркота,холад і дожд
Стукае сэрца тужліва
Лісьце зчарнела,травы пажоўклі
Стог адзінокі ў полі стаіць
Песні птушыныя ў лесе замоўклі
Клін запаздалы ляціць
Дзесьці знікае ў малочным тумане
Быццам ляцеў і няма
Хутка знямелую землю накрые
Белаю коўдрай зіма.
Вядзьмарка-бура.
Вядзьмарка-бура, што скавычаш?
Клубуеш разам з завірухай…
Ты нагадала сваркі звычай
Былой нявесткі са свякрухай.
Брасчыш і б’еш па шыбах голлем
То імітуеш плач, то рогат,
Віхурай хвошчаш завуголле,
Рыпіш падмёрзлаю падлогай.
Спакою не даеш нікому —
Зламала плот, сарвала брамку,
Штурмуеш зараз сцены дому
І стукаціш у дзверы клямкай.
Ляці, раз’юшаная, ў поле!
І там удосталь наравешся,
Ты, як і ўсе мы, любіш волю.
З двара, як з клеткі, у поле рвешся.
На ранку стомішся, прыціхнеш,
Заснеш салодкім сном у снезе.
І толькі злОманая вішня
Прытулак знойдзе свой на бэзе.
ЗIМА
Зiма! я зноу законнiк твой;
Перамагла i лiстапад…
Душы маёй зiхоткi сад —
Завей, крыштальнасць паласы!..
А шыбы лепяць каласы.
I акiян, i рыфыскал.
I дальнабачны генерал,
Быццам, пад ветразем стаiць…
Я прадчуваю: там рыпiць.
На хмарах юнга ледзяны.
Нiжэй, дзе хвалi, бляск шкляны.
На берагах натоуп грукоча.
I сонца прагне, волi хоча.
Дзяцей, шчаслiвых, цешаць вочы
На ссечаным шурпатым шкле!..
Зiма! Але прыгоды мне:
Навек не будзем мы з табой,
I не цiкуецца журбой,
Не прыгарнецца i жальбой,
Што асыпаецца як бель…
Вяслуе файны карабель!
Таемны, казачны, зiмовы?
У падарунак адмысловы.
Каб не стрыножылася кроу,
Сярод пранiзлiвых бароу.
Зiма! на зоркi цi зару,
Дыхну — i шкельца узару!.
Зімовы дзень
Зімовы дзень. Скупою меркай
Жыццё адлічвае хвіліны.
Глядзіцца ў цьмянае люстэрка
Замерзлай лужы — куст шыпшыны.
А свет такі надзіва белы,
Бы чысціня адна на свеце.
Самотна дрэмле сад згалелы,
На плот паклаўшы рукі-вецце.
Іду. I ў цішы крок нямее.
Чуцён скрып снегу пад нагамі.
Цалуе рукі, твар — завея,
Чароўнай ласкай, дзівам-снамі.
Зімовая ноч
Каля зоркі зорка
Ўніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць.
На гасцінцы скрогат,
На прысадах інь,
Чутна воўчы рогат…
Глуш, дзе вокам кінь.
Цягнецца каняжка,
Сані – за канём;
Янка пад сярмяжкай
На санях клубком.
Сіверна, марозна,
Забірае дрож,
Пырхае трывожна,
Толькі жыў гнядош.
Неба залаціцца,
Пад санямі шум;
Многа Янцы сніцца
Ў гэту ночку дум…
Аб спакойнай вёсцы,
Аб кутку сваім,
Аб вясне, аб сонцы,
Аб жыцці другім.
Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён?..
Зімовы настрой
Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок.
І пяшчотны сон мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.
Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.
Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.
А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў.
Завіруха
Завіруха, завіруха
Закружыла над зямлёю.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.
Зніклі фарбы, зніклі гукі –
Уладарыць завіруха.
І са страсцю, і са скрухай
Зачаруе сваім рухам.
І адкуль ў ёй столькі сілы?
І адкуль ў ёй столькі страсці?
Не згубіцца б нам, мой мілы!
У завею не прапасці…
У віхурным карагодзе
Разлучыць нас хоча вецер,
І шукае ён нагоды…
Завіруха ў белым свеце!
Пралятаюць, пралятаюць
Над зямлёю завірухі.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.
Замяло снягамі сад
Замяло снягамі сад,-
Летнія заранкі,-
Дзе з узыходам ружы ў рад
Ткалі нам світанкі…
Ўспамінай свой кожны крок, —
Ранішні, вячэрні, —
Як чапаў за сэрца ток
Салаўінай песні.
Кветкі ты ў далонь збяры,
Што пад снегам мерзнуць,
У іх ёсць я, твае сябры,
Ўсе абрысаў зорных.
Каханай
За што люблю
Халодную зіму?
Шукаць нядоўга
Трэба мне адказ.
Люблю за першы,
Белы, мокры сьнег,
За нейкую
Узьнёслую ўрачыстасьць.
Люблю за моцны,
Што кусае шчокі,
Мароз, які братае берагі
Дняпра старога,
Што пабачыў многа
За век свой
Нялёгкі і даўгі.
Люблю за дзень,
Марозны, сонечны,
Калі навокал
Ўся прырода зіхаціць
Такою прыгажосьцю
Непадробнаю,
Нібыта толькі раз
Гэта ў жыцьці.
Люблю зіму я
За мяцелі, завірухі,
Сумёты намятаючыя ўраз,
І за зімовы лес,
Што лапамі ялінак
Зычліва
Вітае кожны раз.
Люблю за Новы год,
За ёлку ў хаце,
Якую
Раней ставіла мне маці.
Ну, а яшчэ
Люблю зіму за тое,
Што ты на сьвет
Зьявілася зімою.
Зорка
На легкай вопратцы заснулi срэбрам кроплi
самотнага зiмовага дажджу.
а мы з табою доуга так чакалi
марозную i белую зiму.
Чакалi кветак намалеваных на вокнах,
узорных выцiнкаў на тонкiм шкле ракi,
блiскучых снежных завушнiц на дрэвах.
А сення — глянь вакол стаiць туман якi!
Надвор`е ў гульню гуляе з намi,
ды i сапраўды, нам не зразумець,
чаму такiмi цемнымi начамi
не можам зоркi ў небе разглядзець.
Ты скажаш: «Хмары неба засланiлi».
Я адкажу: «Глядзi сюды, блiжэй.
Тут на зямлi, з табою побач, мiлы,
тут зоркi, што нябёсных даражэй.»
***
Маўчыць зімовая прастора.
Імкнецца з ветрам снегапад.
I снежань смуткам і дакорам
сусвету засыпае сад.
Куды ж імкнецеся, сняжыны?
Куды вы клічаце душу?
Згаліла восень скрозь галіны
і прагу летнюю маю.
Куды імкнешся лёс? Дарэмна…
Куды завеш мяне ізноў?
Цяпер я стаў нібыта дрэва
на межах выпадкаў і сноў.
***
Мерзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё…
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.
Тоўпы зор снегавым пералівам
Разматалі ў палях павады.
Быццам коні з намыленай грывай
У пацемках застылі сады.
Хтосьці там, у шырокім прыволлі,
Дзе узмежкі гараць серабром,
Заспяваў пра шырокае поле,
Засвістаў ледзяным салаўём.
Эх, як рвецца душа у прасторы!
Штосьці хочацца вечна кахаць,
і дзіцячае радасці зоры
Ў ледзяных перазвонах збіраць.
Мерзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё…
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.
***
Неба снегам зямлю кранае
Дзе мiж iмi мяжа – не пайму
Ў якi бок мне iсцi – не знаю
Свае думкi адкрыць каму
Што на сэрцы ляжала снегам
Што было у жыццi маiм —
Распавёў бы зямлi i небу
Ды баюсь – не цiкава iм
Ну дык што ж – шкадаваць не буду
Я забуду пра ўсё, калi
Такiм белым i чыстым цудам
Снег ад неба ляцiць да зямлi
Аб’яднаў снег зямлю i неба
Ды не здолеў з’яднаць людзей
Ад жыцця нам ўсё болей трэба
Ды не бачым, што снег iдзе
Толькi часам, узгадаўшы нешта
Адышоўшы ад мiтуснi
Пад завеi i песнi снежня
Мы дзiцячыя казкi снiм
Першы дзень зімы
Прыбеглі
Раніцай з хаты
У снежкі гуляць
Зайчаняты…
Сядзела варона,
Глядзела здзіўлёна:
“Малым непаседам
І снежка за цацку…”
Ёй стукнула снежка
Між крылаў знянацку…
Глядзяць малышы
На старую –
Яна ж нізашто
Не даруе!..
А тая варона старая
З усмешкай на іх пазірае:
Хацела ўзлавацца,
Ды злосці няма –
Першы дзянёчак
У лесе зіма.
***
Першы снег.
Лупцуе вецер дрэвы мокрай пугай,
Схінае голле кволае да долу,
Брыдуць аблокі ў небе шэрым цугам
І мітусьня сняжынак… Нібы пчолы…
То першы снег над горадам балюе,
Нячутна дакранацца да шыбаў,
Як быццам бы мастак зіму малюе,
Забельваючы восеньскія хібы…
Сядзіць на правадах маркотны голуб
І людзі недзе сунуцца паволі,
А вуліца, як вены доўгі жолаб,
Удалечыні сціскаецца ад болю…
У перспектыве рысачкаю тонкай
Схаваецца за змрочным гарызонтам,
Бо час ужо загортвае старонку
Гушчэе снег і валіць белым фронтам.
Прыйшла адліга.
На пляцоўцы снегавік
Учора быў, сягодня знік…
«Дзе ты? Дзе ты?» — кліча Вера.
«Прынясла табе цукерак».
Але ціха ў двары —
Толькі морква на вядры,
Дзве галіны, два вуглі.
Гэта дожджык замест снегу
Па шчаках яе забегаў
І сказаў: » Прыйшла адліга,
Бо мароз стаміўся крыху
І пайшоў адпачываць.
Хай паспіць дзянёчкаў пяць,
А як толькі адпачне,
Зноў марозіць усё пачне.
Узмахне чароўным кіем,
Снегам беленькім накрые.
Будзе стужа ў двары,
Снегавік і снегіры
Зноўку вернуцца з завеяй —
Вось такая Зімка-фея.
Дожджык выслухала Вера
І дала яму цукерак.
Радасць
Радасць — «малінаўжэле»йны світанак зімовы!
Радасць — лімонны айс-крым на застылым безэ!
Ра дасць — і зноўку іскрыцца — шторанак найнова —
белы абрус у сцяжочках — сцяжын бірузе.
Радасць — рука у руцэ і абапал — нікога.
Толькі сінічкі «рабінавы штрудзель» клююць.
Радасць — такая, што цягне звярнуцца да Бога —
шэптам падзякваць і выдыхнуць: «Шчасцейка, будзь!»
Радасць — гулянне у снежкі да стану «марожкі».
Радасць — вясёлы (удрызг?) снегавік ва двары.
Радасць — катанне з гары. Дастаткова і дошкі,
каб над зямлёй зазвінеў буйнай радасці крык.
Радасць — каралавых дрэў песнапенні-харалы.
крокаў рыпенне — тваім гучна ўтораць мае.
Бач, як узімку зямелька красой узыграла?!
Сенажаці і полі аснежаны,
Рэкі высланы гладкім памостам.
Воўк з гушчару дарогай няезджанай
Бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем.
Сенажаці і полі аснежаны…
Лес у шлюбным адзенні, а хмурыцца,
Не вітае ён песнямі рання…
А у вёсках завеяны вуліцы,
Ў мяккіх гурбах купаюцца сані.
Сівалапы гуляе пад вокнамі,
Пазірае хаціне у вочы,
Толькі ў поўдзень часамі замоўкне ён,
А як вечар — у шыбы стукоча.
Дзеці пальцамі шыбы з узорамі
Размалёўваюць, тулячы плечы.
Згорнуць ў жменю сняжыначкі-зоры
І бягуць пасмактаць у запеччы.
Ноччу печ заспявае ім комінам,
Сон салодкі ў пасцелі ім сніцца,
Што ў садку яны з крыкам і гоманам
На сіле ловяць гуртам сініцу.
У небе стынь…
У небе стынь,у аблогах імшары,
Сцяўся звонку задумлівы шлях.
Рассыпае зіма свае чары
Па зямлі ў яе на вачах.
Шпарка крочыць па соннай дарозе,
Завірух шматгалоссе нясе.
Разам з ей у распісаным возе
Дзед сівы маразамі трасе.
Пэндзлем водзіць па шыбах узоры,
Не шкадуючы фарбаў сваіх,
Ліхтаром свеціць месяцазорным
Па начах аж да самай зары.З
Карагод бесклапотных сняжынак
Невясомы паклон аддае,
Пакарыўшы зямныя вяршыні
І спусціўшыся ў рукі мае.
І не трэба ніякай парады,
Бо зіма-усяго толькі госць.
А гасцям жа заўседы мы рады.
Сустракайце,пакінуўшы злосць.
Усе вершы пра вясну на беларускай мове.
***
Вясновы вечар.
Сонца нiзенька зусiм
Па-над небакраем,
I, здаецца, можна з iм
Стрэцiцца за гаем.
Гаснуць промнi – i за лес
Медны шар садзiцца
Адпачыць за ноч, каб лепш
Заўтра засвяцiцца.
Алесь Ставер
***
Салаўi.
Як толькi святочны
Засвецiцца дзень,
Дзядуля з кiечкам
Па весцы iдзе.
Вялiкую кайстру
Нясе ен з сабой.
I дзецi
Яго абступаюць
Гурбой.
— Дзядуля!
Свiсткi пакажыце! –
Крычаць.
Павольна ен кайстру
Здымае з пляча.
I з кайстры таропка
Бяруць хлапчукi
Глiняныя цацкi –
Малыя свiсткi.
…Яшчэ на бярозках
Не выбiўся лiст,
А ўжо салаўшны
Разносiцца свiст.
Старыя глядзяць
Нарэшце адкрылi
Сакрэт жыхары:
— Ды гэта ж
Ганчар зарачанскi,
Хвядос,
Малым напаседам
Забаўкi прынес.
Не будзе цяпер iм
Спакою i сну…
Раздаў iм Хвядос
Не свiсткi?
А вясну.
Алесь Ставер
***
Вясна
Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.
Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.
I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.
Якуб Колас
***
Раніца вясною
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
А ні шэпне вецярок,
Толькі дзесь у паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Як бы срэбраны званочак,
Роніць ўніз за трэлем трэль,
Аж заслухаўся гаёчак,
Не парушыцца і ель.
На усходзе бляск агністы
Літым золатам дрыжыць;
Слуп высокі, прамяністы
Роўным полымем гарыць.
Тонкіх хмарак валаконцы
Сталі хораша ў радок,
Як бы ўюць яны для сонца
З тых валоканцаў вянок.
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
Чуць балбоча ручаёк,
А высока ў паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Якуб Колас
***
На полі вясною
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.
I вузкія стужкі
Сялянскіх палос —
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.
Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.
Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.
Люблю я узгоркі,
I насып-курган,
I сіняй далечы
Празрысты туман…
Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.
Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць…
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.
Якуб Колас
***
Песня аб вясне
Уцякай, мароз-дзядуля,
Чуеш ты, стары, ці не?
На пагорках — булі-гулі! —
Песні чуюцца вясне.
Звоніць, скача, як дзіцятка,
Гэты жэўжык-ручаёк.
На яго, бы тая матка,
Сонца кідае свой зрок.
А ён, гучны і смяшлівы,
Так і ходзіць аж дрыжыць,
I другі сябрук шчаслівы
Насустрэч яму бяжыць.
Ты паслухай, дзед сярдзіты,
Што там чуецца ўгары?
Што за спеў за самавіты
У небе правяць песняры?
А зіма аж пачарнела —
Годзе ёй тут кросны ткаць!..
Гэй, маленства, жыва, смела
Выйдзем весну прывітаць!
А як слаўна каля хаткі
Нам пабегаць, пагуляць!
Ну, зіма, збірай манаткі,
Годзе нас табе ўшчуваць!
Маладая вясна,
Залатая пара!
Будзь красна і ясна,
Не шкадуй нам дабра!
Вокам маткі зірні,
Бледнасць з твару згані!
Дай уздужаць малым
Пад павевам тваім.
Мы вяночак спляцём,
Табе песню спяём.
Якуб Колас
***
Явар і каліна
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап’янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў…
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
Янка Купала
***
Вясна ідзе…
Вясна ідзе.
Светачна. Зорачна.
Радасць жыццёвая –
Ва усе бакі.
Любуюся ціха,
Як першым променем сонечным
Разгавеюцца коцікі ля ракі.
Ніна Аксёнчык
***
О май, — пара кахання
О май, — пара кахання.
У шлюбным вэлюме прырода.
Шалеюць птушкі ад світання
Любоўным спеўным хараводам.
Ад сонечнага пацалунку
І водар квецені духмяны.
Яна — найлепшыя дарункі
Для душ і сэрцаў закаханых.
А набухлыя пялёсткі –
Як прыгажунь хмяльныя губы.
Што ў гарадах, мястэчках, вёсках
Хлапцоў прыводзяць да загубы.
І млее сэрца ў час вясновы.
І закаханым не заснуць –
Губляюць рэчы і галовы.
Хмяльную брагу маю п’юць.
Усё – і людзі, і прырода-
У чарах светлых пачуцця.
Благаславенне Бога Рода
На шчасце і працяг жыцця.
Ніна Аксёнчык
***
Першы дожджык
О слёзы першыя вясны –
Як слёзы першыя кахання…
Вы змылі чараў зімніх сны –
Паўсюль прасветленасць літання.
Сышоў у ноч халодны снег
Грамнічна-цёплымі дажджамі.
І ручайкоў шчаслівых бег
Пяе, звініць пад капяжамі.
І столькі волі скрозь, жыцця…
Ўздыхнеш – душа вясны нап’ецца.
Бягу у дождж я, бы дзіця,
Хай сэрца і баліць, і б’ецца.
Ніна Аксёнчык
Стихотворения для детей — смотрите в разделе на Ежке
Подниму вопрос, чтобы он не пропал в туне и, возможно, кто-то из профессиональных лингвистов на него ответит поподробнее. Плюс, некоторые моменты я сознательно упрощаю, и всегда рад адекватной учёной критике.
Для начала давайте определимся, что существует народный язык и язык литературный. Язык народный, разговорный хотя и меняется со временем в каком-то своём корне остаётся очень похожим (посмотрите списки Сводеша для индоевропейских языков), поэтому я, владея украинским и русским спокойно понимаю белорусскую речь, владея английским и немецким что-то могу услышать\прочитать и понять в скандинавских языках. Однако разные диалекты всё равно разделяют языки с самых древних времен — мне встречались ученые споры о форме слов в Новгородской Первой Летописи Младшего извода, по которым определялось место создания тех или иных отрывков летописи: в Киеве или в Новгороде — поэтому, предположу и говорить о едином древнерусском языке в X-XV веках мы можем с натяжкой. На территории современной России роуський язык (он же руський, он же руский) развивался под влиянием церковнославянизмов и развития местных говоров (вспомните новгородское цоканье — очень необычное произношение, в особенности местной грамматики я не вникал, за этим к А.А.Зализняку), на территориях ВКЛ, т.е. современно Украины и Белоруссии развивался свой, особый диалект руського языка, который к XV-XVI вв эволюционировал в то, что мы называем западнорусским письменный языком и устным рутенским языком (устный западнорусский). На нём написана Библия Франтишека Скорины. Как они функционировали и уживались друг с другом можно быстро посмотреть тут: narod.ru
Таким образом к середине XVII -XVIII вв (когда под властью Российского государства оказались некоторые земли современных Украины и Белоруссии) мы не видим единого языка, который если и существовал, то крайне давно, в IX-X вв, когда говорить о русском, украинском и белорусском языках ещё рано, может быть стоит говорить о церковнославянском как о языке литературном и славянском, древнескандинавском как о языках всеобщих.
Сейчас я работаю над проблемой первой Малороссийской Коллегии и первой отмены гетманщины и в делах (РГАДА, ф 248 оп 29 дд 1759-1780 и далее для приверед) Коллегии порой попадаются письма от Генеральной Войсковой Канцелярии, написанные незабываемой(и почти нечитаемой) каллиграфией, полные полонизмов, похожих на современные украинские слова слов, заимствования немецких и латинских или, как минимум испытавших влияние все вышеперечисленного (жодные роботизны, послушенство поспольства и т.д. и т.п.). Что удивляет, так это наличие переводов этих посланий в составе дел или указаний на перевод(к слову, слово «украинский» уже имеется, используется наравне с «малороссийский»). Встретился даже лист «белорусского(или бело(а)рус(ь)кого?) письма», с совершенно нечитаемым шрифтом, так что даже не удалось ознакомиться с составом послания. Для меня остаётся загадкой — заказывались ли переводы (переводчики, кажется, состояли при Коллегии, а так же свои переводчики с малорусского имелись в Коллегии иностранный дел) просто потому что «так надо» или чиновники действительно с трудом понимались шрифт и язык письма.
XVIII и XIX вв характеризуются созданиями национальных языков, их усиленной формализацией, созданиями литературных языков. Вот Ломоносов, например, с его учебником русского языка или чешские националисты, впервые заинтересовавшиеся славянскими языками и к 19-му веку выдвинувшие таких деятелей как Йозеф Добровский, Вацлав Ганка. Людевит Гай создаёт гаевицу — современный хорватский алфавит, Вук Караджич — современную сербскую вуковицу, Штур закладывает основы словацкого, Дринов — болгарского. Кипит жизнь и на территориях восточной Европы: Карамзин вводит букву ё, ссылаясь на Пушкина как на основателя литературного русского, Пушкин пишет, ссылаясь на Карамзина, как на основателя литературного русского. Алфавит Петра (о которой я забыл упомянуть ранее) уже преодолён, всё развивается, славянофилы-западники и т.д.. А тем временем на территории современной Украины появляются свои варианты украинского «правопыса». В ~1798 году выпускается «Энеида» Котляревского — переложение поэмы Вергилия народным(!) языком Малой России. Записанная ярыжкой, системой фонетической записи украинских слов русским алфавитом, она ещё не была украинским литературным со своей системой записи звуков. Дальше появляется максимовичка, применявшаяся в Закарпатье до 1940-х, Кулишовка, Абецадло (польский алфавит для записи малороссийских слов), в Австро-Венгрии распространилась к концу 19-го века желеховка. Нужно упомянуть, что А-В действительно поддерживала некоторое время украинское движение в противовес польскому национальному движению, хотя к 20-му веку, если память мне не изменяет, всякая поддержка иссякла. Существовала драгомановка, созданная Драгомановым(логично, да?), выглядевшая так:
Земле, моја всеплодьучаја мати!
Переводы стихов Дмитрия Нилова с Белорусского на Русский язык.
Переводы стихов с Белорусского языка на Русский для второго тура международного литературного конкурса «Берега дружбы».
Осеннее. Дмитрий Нилов. Перевод.
Лето прошло. Пожар, -
Ни тоски, ни печали вскользь.
Листья овили фонарь,
Паутинную сеть набросив.
Туман проглотил аршин,
За туманом пути кремень,
За дорогой остался тын,
Покосился немного за день.
Стынет тень моего весла,
Осень каплей дождливой в лёт
По душе моей проползла,
Не оставив мажорных нот.
ВОСЕНЬСКАЕ
Прайшло лета. Пажар, -
Ні нуды, і ні смутку.
Лісце віла ліхтар
Павуціннем не хутка.
З’ела смуга аршын,
За смугою – дарога.
За дарогаю тын
Пакрывіўся трохі.
Стыне цень ад вясла…
Восень кропляй дажджлівай
Па душы папаўзла
Без мажорных матываў.
Автор перевода : Евгений Буданцев
В Турове. Дмитрий Нилов. Перевод.
В небе сказочно плывет
Дух природы нерушимый:
Вглубь полесья Припять ждет,
Млечный путь рисует зримый.
От горы к могилам шел,
И молитву повторяя,
Я мечтал здесь, как крестом
Нас Кирилл объединяет.
Каждый шаг теперь, как сон.
По святой земле скитаюсь…
Божий знак… Мне послан он.
Строки те запоминаю…
Ў ТУРАВЕ
Ў паветры казачна плыве
Дух прыроды некрануты, вечны:
Углыб Палесся Прыпяць тут заве,
Намаляваўшы шлях нябесны, млечны.
Ад гары да могілак прайшоў,
Надалей малітву паўтараю,
Мару так, каб і сваім крыжом,
Ахрысціў Кірыла, ён яднае.
Кожны крок па Тураву, як у сне,
Па святыні ў роздуме блукаю…
Усявышнім знак падараваны мне:
Гэтыя радкі, што запалі ў памяць…
Автор перевода : Евгений Буданцев
Ночь, и темнота в купе. Дмитрий Нилов. Перевод.
Ночь и темнота в купе,
Мы в пути вторые сутки.
Родная спит, и нет нигде
Слаще и милей голубки.
Гусь и Татарстан, Уфа…
Степи, горки, да равнины.
Ах, чудесная строфа…
Это для жены любимой.
Омск и Барнаул, Свердловск…
Каждый раз я здесь, как в первый,
Вижу листьев сладкий воск,
Образ осени нетленный.
Ночь, и россыпи из звезд,
Выше — только отблеск лунный.
Впечатления я вез,
Снам моим подарок чудный…
* * *
Ноч, і цемра ў купэ,
Суткі другія ў пуці.
Мілая спіць. І нідзе
Лепш за яе не знайсці.
Гусь, Татарстан і Ўфа,
Стэпы, раўніны, узгоркі…
Цудоўная гэта страфа –
Усё для каханай жонкі.
Омск, Барнавул і Свярдлоўск.
Тут для мяне ў першы раз:
…Лісцьеў чароўны воск,
Восені рускай абраз.
Россыпы зорных нябёс,
Месяцу бляскі вышей.
Я жа ўражанні вёз,
Каб запаўняць імі сны…
Автор перевода: Евгений Буданцев
В берлоге Дмитрий Нилов. Перевод.
Спит зимой в берлоге мишка,
Рядом задремала книжка,
А весна стучит в оконце.
Над снежком запело солнце.
Вдруг, светлее стал домишко.
-Посмотри в окно, глупышка. -
Мать будила медвежонка.
— В печке вкуснота печется.
Столько спать… Дрянна привычка.
Погляди, твоя сестричка
Съела лакомство свое,
И щебечет, словно птичка:
«Может, тоже пожуешь?»
Спозаранку глянь, на ветке,
Наша белочка-соседка,
Шьет себе хвостом юбчонку.
Очумелая девчонка.
У сороки вон — кораллы,
Все с собой, чтоб не украли.
Беленькой была зайчиха,
Нынче в сером вся, франтиха.
Не ленись, давай-же, Мишка, просыпайся!
И на травке первой поваляйся.
У БЯРЛОЗЕ
У бярлозе спiць узімку Мiшка,
Побач – задрамала яго кнiжка.
А вясна пастукала ў аконца,
За мяцелiцай – заззяла сонца.
І святлее раптам наша хатка…
– Паглядзi ў аконца, немаўлятка, –
Мацi будзiць Мiшку i смяецца, –
Тут, у печцы, смаката пячэцца.
Спаць да лета – дрэнная ўжо звычка!
Ты зірні: прачнулася сястрычка,
З’ела свой ласунак i шчабеча:
“Цi не хочаш снедаць, мой хлапеча?”
Зранку, глянь, вавёрка на галiнцы
Шые хвосцiкам сабе спаднiцу.
У сарокi ў дзюбе вунь – каралi:
Носiць iх з сабой, каб не укралi.
Беленькай была зiмой зайчыха,
Зараз ходзiць шэраю, францiха…
Не лянуйся, Мiшка, прачынайся,
I на першай траўцы паваляйся!
Автор перевода: Евгений Буданцев
Цирк на дроте. Дмитрий Нилов. Перевод.
Вся эта жизнь, как цирк на дроте,
Почти как акробат в полете.
Не масло, а прогорклый творог,
Где зло смеются те, кто дорог.
А враг-то, сладенько смеется,
И другом старым назовется
И друг, и враг, теперь — две маски.
Одно лицо житейской сказки.
***
Жыццё, напэўна, цырк на дроце,
Цi акрабат, якi ў палёце.
Не масла, а прагорклы твораг,
Дзе сябра кпiць, нiбыта вораг.
А вораг – соладка смяецца,
I сябрам даўнiшнiм здаецца.
I сябра з ворагам – дзве маскi,
Двулiкi твар жыццёвай казкi…
Автор перевода: Евгений Буданцев
Воспоминание. Дмитрий Нилов. Перевод.
Я сохранил воспоминание, сирень
Последней каплей в тот дождливый край.
Я сам с собой, смотрю на фото с ней.
Блуждаю сумрачно, потерянный в мечтах.
Но застучал потом на сердце долгий день,
В котором мы купаемся вдвоем.
Забыл стихи и ворох прочих дел,
И песню нежную со временем завел.
УСПАМІН
Захаваў аб ёй бэзавы ўспамiн,
Як апошнюю кроплю з даждлiвага краю.
Фатаздымак. I з iм я адзiн-на-адзiн,
Разам з марамі ў памяцi змрочна блукаю.
Ды пастукаў у сэрца знянацку цяпер
Доўгі дзень, дзе купаюся з любаю разам.
Адарваў я ад вершаў пагляд, ад папер,
Зацягнуў сваю песню, што склалася з часам…
Автор перевода: Евгений Буданцев
Мама мая на свеце
Ўсю сваю веснавую пару
Жыла не па-юліянскаму,
Не па-грыгарыянскаму-
Па народнаму вечнаму
Сонечнаму календару.
Да зорак у госці хадзіла,
Калі хто пагубляе кароў.
І ўсю вёску без лекаў лячыла
Найлепшая са знахароў.
Знала, калі трэба сеяць.
І квасіць капусту у час.
Як у нястачы лілеяць,
На ногі паставіць нас.
Аднаго толькі не разумела
Ахвярніца зорак і неба:
Як сябе ў нястачы згалелай
Шкадаваць, ратавацца трэба.
Бо, як конік стары, сцяганы,
З балота насіла вязкі.
І разам са мной старанна
У плуг упрагаліся цяжкі.
За пяцярых мужчынаў
Цягалі на ферме цэбры-
Такім уцякала чынам
Маладосць у асьці і зрэб’і.
Спачываеш пад цёплай хвояй…
А ў мяне ўрос твой цяжкі крыж.
Чаму ж з горкай, скупой слязою
У вачах ты маіх стаіш?
Ніна Аксёнчык
***
Матуля
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
Што ў калысцы ты слухаў не раз,
І з вуснаў яе, трапяткіх і гарачых
Заўсёды злятаў мілагучны той сказ.
І маці спявала ласкава і шчыра,
Каб буры было табе не чуваць,
У поцемках штосьці хуценька шыла,
Святло не запальвала, каб не спыняць
Салодкія сны дзіцяці малога,
Яскравыя, светлыя, ясныя сны.
І з песень матуліных родная мова
Цяплом адбівалася ў дзіцячай душы.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём.
Алена Лянок
***
Маці
Высока на ўзгорку,
Між сосен і хвой,
Хаціна малая
Стаіць над ракой.
Далёка дарога
З той хаты відна,
Жыве ў ёй
Старэнькая маці адна.
Праз вокны на шлях
Паглядае штодзень, —
А можа, хто едзе,
А можа, хто йдзе!
А потым падыдзе
Ціхом да сцяны —
На картках там
Дочкі яе і сыны.
Каторая — з дзіцем,
Каторы — з сям’ёй,
Каторая — ў школе,
Каторы — герой!
I маці ўздыхае,
Бо помніць яна,
Калі з іх каторы
Хадзіць пачынаў.
Яшчэ прыгадала,
I пала сляза,
Якое хто першае
Слова сказаў.
Былі яны разам
У тыя гады,
Цяпер разышліся,
Каторы куды!
Якому ж раней
Напісаці сынку?
У Кіеў,
У Фрунзе,
У Мінск
Ці Баку?
I выхад у сэрцы
Старая знайшла —
Пісала б адразу,
Каб толькі магла.
Прыйдзе лістаносец
I пісьмы падасць,
Не знае, якое
Раней прачытаць?
Ці з Омска
Ад Галі,
Ці з Фрунзе Фамы,
Ці з Бранска
Ад Валі,
Ці з Мінска Кузьмы?
I выхад у сэрцы
Старая знайшла —
Чытала б адразу,
Каб толькі магла!
Ды ўсіх прыгадаўшы
Дачок і сыноў,
Прыпомніць нямала
Яна гарадоў.
Успомняцца стэпы,
I пушчы, і бор,
I горы,
I моры,
I зорны прастор.
I ўсе гэты месціны
З ёю жывуць…
Бывае,
Што разам
Пасылкі прыйдуць.
Адкрыўшы, старая
Хвалюецца шмат:
Хто выслаў хусціну,
А хто вінаград.
I стане на сэрцы
Тады весялей
За добрыя весці
Ад родных дзяцей.
Да вокнаў падыдзе
Ўсё з думкай адной —
Часцей бы іх бачыць
У хаце сваёй!
Пятрусь Броўка
***
I сёння ў памяці не згасла…
I сёння ў памяці не згасла,
Забыцца не магу аб тым,
Як сын спытаў: — Не любіш масла?
— Не, не люблю, — сказала ты.
Не ведала дзіця малое,
Цябе спытаўшыся ва ўпор,
Што аддала на масла тое
Ты улюбёны свой убор.
Пятрусь Броўка
***
Пачатак
Над намі тостаў не гукалі.
Калі жыццё мы пачалі,
Адны матулі даглядалі
I гэтак шчыра, як маглі.
Не пакідалі нас ніколі,
На працу неслі на руках —
Пад гоман жыта ў жніўным полі
Лажылі спаць у таганах.
А змрок садзіўся вечаровы —
Ім не прыходзіў ціхі час:
У той калысцы у ліповай
Яны ўсю ноч гуталі нас.
Над прыпекам пялёнкі грэлі,
Памыўшы з попелам вадой,
Калі ў маленькіх шыі прэлі,
Дык прысыпалі парахнёй.
Каб маці нашыя ў хаціне
Не зналі ў працы перашкод, —
Нам суслам з хлеба й сахарыны
Надоўга затыкалі рот.
А выпадала — пакідалі, —
Ці мала ў вёсцы розных спраў, —
Нас паясамі спавівалі,
Каб кожны ціхенька ляжаў.
Ды паясы нас не стрымалі,
I нам прыходзіў час устаць —
Мы на іржышчы пачыналі
Нагамі босымі дыбаць.
Мы свет страчалі з хваляваннем,
Усё здзіўляла нас кругом:
I тое першае спатканне
З сабакам, пеўнем і катом,
I чырвань яркая зарніцы,
I чорнай ночы цішыня,
I бору шум, і звон крыніцы,
I першы роскат перуна.
А дні праходзілі за днямі,
Мацней стаялі на нагах —
I мы, памыўшыся дажджамі.
I мы, абцёршыся вятрамі,
Выходзілі ў далёкі шлях.
Пятрусь Броўка
***
Рукі маці
Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба сьпякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.
Пража нямала
Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя
Сьвежасьці раньняй.
Колькі яны запалілі сьвітаньняў,
Зораў над намі.
Колькі сягоньня на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сьляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.
Толькі заўсёды,
Як мы зьберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасьвятлее ў хаце
I ў сэрцы.
Максім Танк
***
Закалыхваючы…
Закалыхваючы,
Пэўна, стомленая,
Памылілася маці:
Не на верацяно,
А на сэрца маё
Сваю песню
Навіла.
Я і сёння асцярожна,
З хваляваннем
Разматваю
Клубок песень,
Каб хаця не парваць
Яе нітку.
Максім Танк
***
Я слаўлю маму
Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.
Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.
Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
Мікола Ляшчун
***
Просьба да маці
Забяры мяне, любая мама,
У той час, у той дзень, у той міг,
Калі ўсмешка з вачэй не спадала
З маладых і вясёлых тваіх.
Я ў маленстве ізноў апынуся
І сасню зноў дзіцячыя сны,
Да жбанка з малаком прытулюся…
Мо і спраўдзяцца зрэшты яны?
Завядзі мяне, любая мама,
На той луг, дзе нас вабіў вятрак,
Ты даруй мне, што дома быў мала,
Гасцяваў на залётных вятрах.
Я ў думках дамоў прылятаю
І ў мроях хаджу басанож
Па тых сцежках палескага краю,
Дзе мілуюцца Прыпяць і Сож.
Мікола Ляшчун
***
Матулечцы прысвячаецца
Немагчыма. Зусім немагчыма
Без пяшчоты кранацца вачыма.
Немагчыма зацята маўчаць
Пра тваю памяркоўную стаць.
Немагчыма далоні кранаці
І без ласкі шаптаць слова “маці”.
Немагчыма весь боль пратрываць,
Калі ты слез ня можаш стрымаць,
Калі ляжа маршчынка між броваў,
Калі вусны смыкаеш сурова,
Калі нібы жахліва смяешься,
Калі ад хвалявання здаешся
Раззлаванай ды вартай крычаць,
Адштухоўваць, а не раз’ясняць…
Немагчыма з табой размаўляць
Каб як-небудзь ды не ўсхваляваць.
І самой перажыць немагчыма
Гэтае хваляванне цярпліва.
Немагчыма цябе не любіць,
Як з нябесаў ды сонейка кпіць,
Як у цемры расліне квісці,
Як з крыламі ў брудзе паўзці.
Немагчыма тваю прыгажосць,
Глыбіню і святла маладосць
Не заўважыць й не палюбіць,
Не жадаць ад усіх бараніць…
А яшчэ немагчыма цябе, маці,
Родная, блытаць з Радзімай.
Бо яна – гэта ты.
Назаўжды.
У Радзімы фарфоравы твар.
Вочы: нібы рамонкаў адвар.
Бровы з легкім надломам гуллівым
Вусны с формаю надта чуллівай
І усьмешка з прыемнаю стомай.
Медзяны, ажно руда-чырвоны
Волас. Шчырае матчына сэрца.
У кожным рухе – пяшчотай сагрэцца.
Смех дзівосны, твой, чалавечы.
І сяброўская вернасць, дарэчы.
Вы – адное, матуля, таму
Не аддам вас нікому… Узніму
Сваё сэрца, як сонца, у нябесы,
І шыпшыну прыткну да валосся;
Буду рукі твае цалаваць –
Немагчыма мне вас пакідаць!..
Кацярына Глухоўская
***
Любіце маму
Любіце сваю маму,
Цаніце сваю маму,
Бо заўтра матулі не стане …
Даруйце сваёй маме,
Званіце сваёй маме,
Бо заўтра матулі не стане…
Часцей прыязджайце да дому,
Кажыце прыемныя словы,
Даруйце ёй сэрца праменні –
І зробіцца маме прыемна!
Бо мама заўжды вас чакае,
Хвалюецца, успамінае,
Жадае вам лепшае долі,
Кахання і веры, спакою.
Вы слухайце мамы наказы,
Яна вам не зробіць абразы.
Яна вас адно прыгалубіць,
І зноў пацалункам пабудзіць.
Яна – гэта ваша крыніца,
Навучыць як трэба маліцца,
Калі вас бяда напаткае –
І мамы раптоўна не стане…
Любіце сваю маму,
Шануйце сваю маму,
Бо заўтра матулі не стане…
Кажыце сваёй маме,
Як любіце маму,
Бо заўтра матуля Анёлам стане…
Антон Янкоўскі
Стихотворения для детей на Ежке
a a a a a a a
16. Христианские стихи на белорусском языке
Анатолій Балуценка
http://ab10xp.narod.ru
33 ДЗЯКУЕМ БОГУ
Ўсё вакол утульна i прыгожа,
Ў небе безлiч зорак i планет,
Дзякуем, Усемагутны Божа,
Што стварыў такi цудоўны свет.
Бог Вялiкi i Магутны можа
Задаволiць кожную з патрэб,
Дзякуем Табе, наш Любы Божа,
Ўдосталь нам даеш надзённы хлеб.
Болей як нiхто не дапаможа,
Калі вельмi цяжкi час прыйшоў,
Ты заўсёды, Мiласэрны Божа,
Дорыш нам бацькоўскую любоў.
Разам з намi кожнае iмгненне,
Ў час шчаслiвы i ў пару трывог,
Мы схiляем прад Табой каленi,
Добры i ласкавы сябра Бог.
Нас вядзе жыццёвая дарога,
Лiчыць нам пражытыя гады,
З чыстым сэрцам Праведнага Бога
Будзем славiць за любоў заўжды.
31.10.2003
Home Page
50 ВЫБАР
У выбары сваім усе свабодны,
Сяброў няма на колер і на пах.
Чаму ж мы выбіраем шлях нягодны,
Хоць ёсць цудоўны Божы светлы шлях?
Мы славім імя Вечнага Ісуса,
Хоць два тысячагоддзі ўжо прайшло,
Няхай Ён мудрасць дасць для беларуса,
Каб скарыстаў ў жыцці Яго святло.
Але пакуль што цемра, гразь і ямы
На згубным і караючым шляху,
Бо выбралі з шляхоў шырокі самы:
Суровы шлях пакуты і граху.
Існуе вузкі шлях, але іскрысты,
Бо дабрыня на ім змяняе зло,
Упарта клічуць на яго баптысты,
Бо лье Ісус на гэты шлях святло.
Хрысту ў душы адкрыць патрэбна дзверы,
Каб скінуць назаўжды грахоўны груз,
І мацаваць падваліны у веры,
Каб стаў шчаслівым кожны беларус.
9.12.2003
Home Page
59 СЛАВА БОГУ
Божа Вялікі! Наш Божа Магутны!
Дай і ў пакутах знаходзіць спакой,
Ты ў Сваіх дзеях Пяшчотны і Мудры,
Нам і зацішна, і ўтульна з Табой.
Ты памнажаеш духоўныя сілы,
Шчодра даеш і надзённы нам хлеб,
Дорыш для ўзлёту магутныя крылы,
Ты – Выканаўца бясконцых патрэб.
Божа Любімы! Жыцця Ты крыніца,
Дзіўны струмень Твой не сціхне павек,
Імя Тваё ў святле яркім іскрыцца,
Чэрпае радасці ў ім чалавек.
Божа! Мы ўдзячны, што Ты Свайго Сына,
Як чалавека, паслаў на зямлю,
Ён ратаванне дае нам няспынна,
Сее цудоўную шчасця раллю.
Цяжка без Бога пражыць і гадзіны,
Славіць Цябе мы павінны заўжды,
Бог ў Святой Тройцы бясконца адзіны:
Божа Вялікі, Бог Сын, Дух Святы.
15.12.2003
Home Page
65 СВЯТА НАРАДЖЭННЯ
Вялікае мы сустракаем свята,
Няўмольны час збягае, як вада,
Сястру віншуем з радасцю і брата
З Днём Нараджэння Госпада Хрыста.
Жадаем шчасця ўдосталь мець ад Бога,
Каб ружы на шляху жыцця цвілі,
І светлая цудоўная дарога
Для кожнай адкрывалася сям’і.
Каб ўсе сагрэлісь Божаю любоўю,
Каб міма абышло паціху зло,
Каб нараканняў ўласнаму здароўю
Ніколі і ў паміне не было.
Знаходзілісь каб мы ў бясконцым русе:
Стары або занадта малады,
Каб ўсе для шчасця роднай Беларусі
Служылі справай Госпаду заўжды.
Мы праслаўляем велічнасць Ісуса,
Імкнемся, каб народу дапамог,
Для кожнага, нарэшце, беларуса
Ён стаў жаданы і любімы Бог.
18.12.2003
Home Page
84 ВАДОХРЫШЧА
Царква Хрыстова поўніцца няспынна,
Упарта за Сабой Гасподзь вядзе,
Хрышчэнне, Божы дар хрысціяніна,
Прымаюць акунаннем у вадзе.
Хрышчэнне – для фундамента апора,
Звычайны хрысціянскі светлы шлях,
Каб ў сэрцы чыстым і бязгрэшным скора
Падняўся веры велізарны гмах.
Служыць каб Богу дбайна і аддана,
Дасць святасць сэрцу кожнаму вада,
Таму ў магутнай плыні Іардана
Прарок Іван хрысціў ў вадзе Хрыста.
Гасподзь наш святасць меў і быў бязгрэшны,
Але хрышчэнне атрымаў Ісус,
Для грэшнікаў уплыў вады уцешны:
З душы хрышчэнне здыме цяжкі груз.
Вадохрышча мы свята адзначаем,
Як хуткі Іардан, бягуць гады,
Ісуса ў усхваленні праслаўляем,
З сумленнем добрым каб служыць заўжды.
12.01.2004
Home Page
114 ЦЯЖАР ІНШАГА
Знаходзіць д’ябал кволую ахвяру,
Як аслабелі веры карані,
Нібы шуляк, гатуецца да ўдару
Імгненна і раптоўна з вышыні.
Ці шэпча малаверу змей на вуха,
Бо вера менш, чым на балоце мхі:
«Не слухай Бога і Святога Духа,
Рабі смялей жаданыя грахі».
І воля стане мяккай, нібы вата,
Згасае хутка Божае святло,
Грэх забярэ ў палон сястру ці брата,
А вера ператворыцца на тло.
Там, дзе была няпэўнай вера Богу,
І ў цяжкі час ніхто не дапамог,
Заўжды святкуе д’ябал перамогу,
І церпіць ад пакуты любы Бог.
Як грэх вядзе на кепскую дарогу,
Успыхне непакорнасці пажар,
Каб забяспечыць перамогу Богу,
Патрэбна несці іншага цяжар.
13.02.2004
Home Page
126 БОЖАЕ СЛОВА
Божа Вялікі, бясконца Магутны!
Ты мне бацькоўскую дорыш любоў,
Чуламу сэрцу Твой кліч ціхі чутны,
Дух Твой Святы прамаўляе без слоў.
Божа Любімы, Прамудры, Жаданы!
Словы Твае не мінаюць павек,
Буду Табе добрым сэрцам адданы,
Бо без Цябе, як жабрак, чалавек.
Божа Цудоўны, заўжды Міласэрны!
Мне, як закон, дзіўных слоў запавет,
Буду Табе і пакорны, і верны,
Ты адкрываеш мне Бібліі свет.
Велічны Божа! Да службы гатовы,
Славу Тваю памнажаць справай рад,
Ты мне скажы запаветныя словы,
Буду Твой верны, адданы салдат.
Ты – шчыт і меч, не здарацца пралікі,
Слова Тваё сілу духу дае!
Божа Магутны, Жаданы, Вялікі!
Слаўлю я Імя і Слова Твае!
28.02.2004
Home Page
142 ХРЫСТОС УВАСКРЭС
На асляні пад вечар, у нядзелю,
Icус, як Цар, ўязджаў ў Ерусалім,
Народ на шлях кідаў сваё адзенне
І пальмавае вецце слаў прад Ім.
Была ў першасвяшчэннікаў спакуса,
Запабягалі нават да ілжы,
Аддаць на смерць Настаўніка Ісуса,
Распяць, нібы злачынцу, на крыжы.
Таму аддаць Яго на суд Пілата
Жадалі іудэйскія сыны.
Распні Яго! Такой была расплата,
Хаця на Ім і не знайшлі віны.
Раскрыжавалі, і памёр ў пакутах,
Так Боскія шляхі Яго вялі,
Ісус Найбольшым стаў з усіх славутых,
Што жылі і тварылі на зямлі.
Жыве стагоддзі ісціна святая,
Змяніць няздатны сутнасці гады,
Хрысціянін ўрачыста усклікае:
Хрыстос ўваскрэс! Ўваскрэс Ён сапраўды!
5.04.2004
Home Page
148 АД НЯВЕР’Я ДА ВЕРЫ
Сабраліся Апосталы ў нядзелю,
Як раз ўжо тыдзень скончыўся тады,
Ды думкі пераконлівай не мелі,
Што уваскрэс Настаўнік сапраўды.
Ісус прыйшоў, стаў пасярод пакою,
І двойчы «Мір вам!» – голасна сказаў,
Каб стала вера іхняя жывою,
Ў ўваскрэсенне каб кожны верыць стаў.
Не верыў нават вучань паслухмяны,
Імя якому Тамаш ці Блізнюк,
Пакуль не паказаў Ісус ўсім раны,
Як сведчанне галгофскіх цяжкіх мук.
Але дагэтуль вераць яшчэ мала
І чыняць беспадстаўныя грахі,
Каб пекла іх у вечнасці спаткала,
І ўдосталь маюць пры жыцці тугі.
Ўваскрэсенне Хрыста не ўсім падстава,
Яны не вераць Богу наадрэз.
Але Яму ў вяках хвала і слава,
Хрыстос ўваскрэс! Ён сапраўды ўваскрэс!
20.04.2004
Home Page
179 ПАДЗЯКА БОГУ
Я дзякую, Божа Магутны, Табе,
Што вывеў мяне на дарогу,
З грахамі ў працяглай марнеў барацьбе,
Нарэшце, здабыў перамогу.
З грахоў засталося нябачнае тло,
Хрышчэнне іх змыла з вадою,
Як сонца, мне Боскае ззяе святло,
Мне добра і ўтульна з Табою.
Хоць вузкі Твой шлях, ды на ім жвавы рух,
Іду ім з натхненнем не першы,
Бо Твой ўсюдыісны са мной Святы Дух
Дыктуе мне ўзнёслыя вершы.
Удзячны за веліч Тваіх мудрых слоў,
За вечныя Бібліі кнігі,
Што Ты заклікаеш да ўсіх мець любоў,
І ў сэрцы мець радасць адлігі.
Я дзякую, Божа, Табе за жыццё,
Святло Ты маё і лякарства,
Удзячны: мяне не кране небыццё,
Мець буду Нябеснае Царства.
14.07.2004
Home Page
251 ЦУДОЎНАЯ ДАРОГА
Як д’ябал цягне ў грэшны шлях бясконца,
Ад грэшнага жыцця калі знямог,
Каб зноў заззяла ў цьмяным лёсе сонца,
Даць дапамогу ў стане толькі Бог.
Вясёлы час, тытунь, гарэлкі мора,
У д’ябла надта вабныя шляхі,
Ў жыццё прыходзяць хутка боль і гора,
І на душы збіраюцца грахі.
Больш выйсця з цемры добрага няма,
Калі накінуў д’ябал свае путы,
Нястачы і хваробы, і турма,
І цяжкія суровыя пакуты.
Жыццё карае грэх вялікі грозна,
Гасподзь даруе шчодра, што было,
Схіліся да Яго, пакуль не позна,
Пакінь былое, што прынесла зло.
Прымі у сэрца праведнага Бога,
Каб не пайці заўчасна ў небыццё,
Паявіцца цудоўная дарога,
І шчасця яшчэ ўдосталь дасць жыццё.
11.05.2005
Home Page
262 АДКРЫЦЬ СЭРЦА
Прыйшоў Хрыстос Збавіцель на Зямлю,
Вучыў людей і жорстка быў распяты,
Але ўзараў духоўную раллю,
Каб ураджай пасля збіраць багаты.
Вучэнне даў – аснову ўсіх асноў,
Каб мець жыццё ў нябёсах пасля смерці,
Ён праявіў да ўсіх людей любоў,
Бо здатны след грахоў у душах сцерці.
Каб кожны атрымаць збавенне мог,
Пакаяцца ў грахах прад Богам трэба,
Ў малітве скласці грэх ля Боскіх ног,
Каб мець надзею узысці на неба.
Ды грэшнікі не слухаюць Хрыста,
Хоць церпяць ў жыцці цяжкія пакуты,
Але чакае горшая бяда,
Як Яго словы будуць не пачуты.
Грахі прыносяць людзям толькі зло,
Каб выйсці на цудоўную дарогу,
Ў жыцці пабачыць Боскае святло,
Хутчэй адкрыць патрэбна сэрца Богу.
22.02.2005
Home Page
263 ГАЛГОФСКІ ШЛЯХ
Зусім няма спакою на душы,
Пілата словы не былі пачуты,
Ўміраў Збавіцель ў муках на крыжы,
За нас цярпеў нязносныя пакуты.
Бо над Ісусам суд чыніў Пілат,
І не находзіў ён на Ім заганы,
Хаця Ісус і не быў вінават,
Раскрыжаваннем быў Ён пакараны.
Народ, першасвяшчэннікаў халуй,
Зусім не браў ў разлік Ісуса славу,
Крычаў: Яго хутчэй Ты раскрыжуй
І вызвалі ад кары нам Вараву!
Цягнулась кара на працягу дня,
Ісусу ад пакут цярпець прыйшлося,
Сябры былі навокал і радня,
І Ён, нарэшце, вымавіў: збылося!
Галгофскі шлях Хрыстос прайшоў за нас,
Любоўю каб пакрыць грахоўнасць нашу,
Яго пакуты помнім кожны раз:
Хлеб праламляем і прымаем чашу.
25.02.2005
Home Page
266 ШЛЯХ ЗБАВЕННЯ
Складаю Богу гімна строфы,
Свет тоне ў жудасных грахах,
Ад Віфляема да Галгофы
Гасподзь прайшоў збавення шлях.
Жадае ўсім даць нагароду
Бог Міласэрны наш Ісус,
Ды д’ябал чыніць перашкоду,
Грахоўны замінае груз.
Грахом скаваны моцна ногі,
Хоць кліча Бог прыйсці к Сабе,
Ды не знаходзіцца дарогі,
Грэх – пераможца ў барацьбе.
Гасподзь за ўсіх цярпеў пакуты,
Памёр у муках на крыжы,
Каб покліч быў Яго пачуты,
Каб даць збавенне для душы,
І не здарылась катастрофы,
Апошні надыходзіць час.
Хвалебныя складаю строфы,
Бо Бог збавенне даў для нас.
3.03.2005
Home Page
267 БОСКАЯ МІЛАСЦЬ
Моцна душа ад пакуты стамілась,
Бо грэх знішчае яе незнарок,
Бог прапануе ратунак і міласць,
Толькі насустрач зрабіць трэба крок.
Трэба прыслухацца к голасу Бога,
Каб не шукаць больш грахоўных шляхоў,
Знікнуць пакуты і згасне трывога,
След атрасацца ад цяжкіх грахоў.
Скласці сваё пакаянне прад Богам,
Каб ўсё грахоўнае цалкам прайшло,
Крочыць далей па Гасподнім дарогам,
З цемры на Боскае выйсці святло.
Грэшніку Бог грэх даруе ў імгненне,
Бо ўсёмагутнасць Яго без мяжы,
Боская ласка падорыць збавенне,
Вечным жыццё каб было для душы.
Каб адышлі прэч мінулага цені,
Каб нарадзіцца дзіцём Боскім зноў,
Стань ў пакаянні хутчэй на калені,
К грэшнікам Бог праяўляе любоў.
7.03.2005
Home Page
271 ШЛЯХ У ВЕЧНАСЦЬ
Ўсе запаветы Госпада – аснова.
Каб паслужыць яму запал не згас,
Не гавары Хрысту: не ведаў Слова,
Калі цябе спаткае судны час.
Гасподь суд чыніць гнеўна і сурова,
Цярпець у пекле трэба шмат пакут,
Не гавары Яму: не ведаў Слова,
Як станеш прад Хрыстом на Божы суд.
Была каб з Богам добрая размова,
А не з казламі злева стаць ураз,
Не гавары Хрысту: не ведаў Слова,
Калі цябе спаткае судны час.
Служыць сумленна – важная умова,
Каб ў нагароду мець збавення цуд,
Не гавары Хрысту: не ведаў Слова,
Як станеш перад Ім на Божы суд.
Хто стане злева ад Хрыста, хто справа,
Хто ў пекла пажадае, а хто ў рай,
Каго ганьба чакае, каго слава,
Пакуль не позна, шлях свой выбірай.
12.03.2005
Home Page
290 УДЗЯЧНАСЦЬ БОГУ
Рака казала: бачна моц мая,
Наперадзе яшчэ сустрэну мора,
Суседка зневажала ручая,
Што надта кволы, плакаў ён ад гора.
Але скрозь слёзы ён казаў рацэ:
Ты сілай ганарышся надта многа,
Твой лёс трымаем мы ў сваёй руцэ,
Без ручаёў не значыш ты нічога.
Сказаў, і цалкам знік яго адчай,
Хоць хваляваўся перад сілай крыху,
Адчуў магутным і сябе ручай
І набіраў і веліч ён, і пыху.
Але пачуўся голас з неба ўраз,
Яму казала чорная хмурынка:
Калі дажджу не пройдзе доўгі час,
З вытокам будзе і ў цябе замінка.
Не дасць крынічка кволая вады,
Адбудзецца і ў плыні хутка змена,
Тады заплачаш горка ад бяды,
Адразу станеш курам па калена.
І абмялее моцная рака,
Да мора не адолее дарогу,
Бо ўсё трымае Боская рука,
За дождж павінны быць удзячны Богу.
24.05.2005
Home Page
301 ПОДЗВІГ
Я з Госпадам ў душы цяпер жыву,
Хвалебныя Яму складаю строфы,
Прад Ім схіляю нізка галаву
За смелы подзвіг на крыжы Галгофы.
Памёр Ісус, каб ўсім збавенне даць,
Ды смерць Яго была зусім не скруха,
Бо Ён ўваскрэс і ўзнёсся, каб паслаць
На грэшную зямлю Святога Духа.
Каб Дух быў Суцяшальнікам для нас
І клікаў ўсіх да Госпада заўсёды,
Праз два тысячагоддзя Дух не згас,
Яго прынялі многія народы.
Гасподзь для ўсіх бясконца дарагі,
Жыццё змяніць Ён здатны за імгненне,
Даруе шчыра грэшнікам грахі
І цвёрдую надзею на збавенне.
Між Госпадам і мной няма мяжы,
Ён абагрэў мяне Сваёй любоўю,
Памёр у цяжкіх муках на крыжы,
Каб даць збавенне ўсім пралітай кроўю.
Магутней ў свеце подзвігу няма,
Ісус цярпеў вялікія пакуты,
Ды на крыжы загінуў нездарма,
Бо словы Яго многімі пачуты.
Мы хлеб ядзім, віно п’ем на ўспамін
Як Цела і Святую Кроў Хрыстовы,
Такі даў запавет нам Божы Сын,
І не мінуць ніколі Яго словы.
26.06.2005
Home Page
324 ГАСПОДНЕ ПЕРАТВАРЭННЕ
Вучыў Ісус, ды шмат якія рэчы
Не разумелі вучні да канца,
А Ён казаў: «Прыйдзе Сын Чалавечы
У славе Свайго любага Айца».
Анёлы разам з Ім павінны выйсці.
Сын кожнаму аддасць паводле спраў,
Бо чалавеку не знайсці карысці,
Калі душу бязглузда змарнаваў.
Хоць вучням праўду Сын казаў: «Паверце! –
Але не надта верылася ім, –
Сярод нас тыя, што яшчэ да смерці
Пабачаць: ў Царстве будзе Сын Сваім».
І праз шэсць дзён была нагода дана,
Яны лічылі словы за ігру,
Ісус Пятра ўзяў, Якава і Яна
І ўзвёў іх на высокую гару.
Ды там ператварыўся ўраз бясконца,
Для вучняў нечаканасцю было:
Яго аблічча ззяла, нібы сонца,
І ўбранне стала белым, як святло.
Ўсё адбылося па Ісуса слову:
З’явіліся Майсей ім ды Ілля,
І з Госпадам яны вялі размову,
Упершыню цуд бачыла зямля.
Ды Пётр азваўся, бо гнялі турботы,
Сказаў Ісусу: «Добра нам тут быць,
Калі захочаш, то мы тры намёты
У змозе хутка для усіх зрабіць».
Падзеі адбываліся імкліва,
Пятру нічога не сказаў Хрыстос,
Іх воблака імгненна асяніла,
І голас Божы прагучаў з нябёс:
«Сын Любасны і Дарагі Мой гэта,
Якога вельмі Я упадабаў,
І слухаць Яго Словы – ваша мэта!»
Ды голас з неба вучняў напужаў.
Ісус сказаў: «Не бойцеся і ўстаньце! –
А вучні заўжды слухалі Яго, –
Узвёўшы вочы, пільна вакол гляньце!»
І ўбачылі Ісуса аднаго.
Ісус загад даў не казаць нічога,
Дарэмна каб не хваляваць душы,
Пакуль Ён не ўваскрэсне воляй Бога
Пасля раскрыжавання на крыжы.
Служыў Свайму Айцу, вяла дарога,
Заходзіў Ён і ў горад, і ў сяло,
Адразу чалавекам быў і Богам
І людству нёс цудоўнае святло,
Каб ўсе здабылі ў вечнасці збавенне,
Ў сваім жыцці не ведалі скрухі,
Гасподзь у Дзень Свайго Ператварэння
Чакае пакаяння за грахі.
16.08.2005
Home Page
381 БОЖАЕ ПОЛЕ
Як зерне сеяць да пары,
Не прычакаць ніколі ўсходы,
Ў мароз пякельны на двары
Рабіць сеў для уласнай шкоды.
Каб вынік несумненным стаў,
Саспець павінна добра глеба,
Гасподзь выдатны прыклад даў,
Як Слова Бога сеяць трэба.
І ў Слове сілу трэба мець,
Усхожым быць яно павінна,
Ніхто не зможа зразумець,
Як шчодра сеяцца мякіна.
Без выніку пасеў заўжды,
Хоць словы льюцца, нібы дзіва,
Збягаюць хуткія гады,
Але ўзрастаць няздатна ніва.
Да нас у Госпада любоў,
Мы непакорны Яго волі,
Таму амаль няма жняцоў
На неаглядным Божым полі.
20.10.2005
Апошні верш Home Page
белорусские стихи и стихи из РБ. Прочитайте примеры белорусских стихов, написанных поэтами PoetrySoup.
Нажмите здесь для список белорусских поэтов (участники).
Ничего | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
За точкой | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
Предать бедного человека | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
лист | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
Удовольствие | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
Выявление мира | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
зависимый | Белорусский | Белорусская Республика | Рочи, Дора | 29.08.2017 | |
Улыбка | Белорусская | Белорусская Республика | Лапаухава, Юлия | 05.09.2015 | |
Милые щенки | Белорусская | Белорусская Республика | Лапаухава, Юлия | 09.02.2015 | |
лжец | Белорусская | Белорусская Республика | Лапаухава, Юлия | 31.08.2015 | |
Там нет отчаяния о любви | Белорусская | Белорусская Республика | Лапаухава, Юлия | 30.08.2015 | |
Моя сладкая любовь | Белорусская | Белорусская Республика | Лапаухава, Юлия | 30.08.2015 | |
Жажда мести | Белорусская | Белорусская Республика | Лапаухава, Юлия | 29.08.2015 | |
У всего есть начало и конец | Белорусский | Белорусская Республика | Снитко Александр | 06.07.2015 | |
обеззараживание | Белорусский | Белорусская Республика | Снитко Александр | 01.07.2015 | |
Тот, кого я люблю, далеко за границей | Белорусский | Белорусская Республика | Снитко Александр | 01.07.2015 | |
Новый лучший друг | Белорусский | Белорусская Республика | Снитко Александр | 27.06.2015 | |
фигура | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Две души | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
возвышенный | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Старый вальс | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Стакан любви | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Дом его мечты | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Из памяти | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Сказочный мир | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Все идет | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 21.04.2015 | |
Свадебный подарок | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Свадебный фотограф | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Цветная краска | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Пытался | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Дал все | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Береза и ветер Часть 2 | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Береза и ветер Часть 1 | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
малыш | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Свечи плачут | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 17.04.2015 | |
Исходя из | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 16.04.2015 | |
Сказка о ночи часть 3 | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 16.04.2015 | |
Сказка о ночи часть 2 | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 16.04.2015 | |
Сказка о ночи часть 1 | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 16.04.2015 | |
Снежинка и огонь | Белорусская | Белорусская республика | Ачаповский Константин | 16.04.2015 | |
Ты мне не нужен | Белорусский | Белорусская Республика | Егорова Виктория | 19.04.2013 | |
Объятия | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 12.03.2013 | |
Жажда мести | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 09.03.2013 | |
подлый | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 28.08.2012 | |
Гонка | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 21.03.2012 | |
Изгнание | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 05.01.2012 | |
Колыбельная Бога | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 23.11.2011 | |
Под небом | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 23.06.2011 | |
Американские 60-е | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 05.10.2010 | |
Облако | Белорусский | Белорусская Республика | Борисов Олег | 28.07.2010 |
,
Мой Падарунак
Найпрыгажэйшая нявінніца Беларусі.
Шчыра кажучы, яна дэлікатэс.
Яна святой Великий Вачэй,
І яе клічуць Валерыя Энес.
Віншую цябе з Днём Святога Валянціна.
У гэты дзень я хачу дзяўчыну.
Мая чулая Валерыя,
Захапляюся тваёй прыгажосцю.
Я страціў розум праз цябе,
Падары мне пацалунак!
Калі б ты мне належала,
Гэта быў бы найлепшы падарунак.
У свеце нічога больш невыноснага,
Чым чаканне и бяздзейнасць.
Таму, не крытая, калі ласка,
Калі я спрабую цябе выкрадаць.
Цудоўная баядэрка танца жывата,
Прыдатная для гарэма Асманскай Імперыі!
Залкас для детей,
Падумай, што я султан, я станцуй, назаўжды!
Распраніся, я станцуй для мяне!
Твая дзявоцкасць павінна быць маёй!
Светлы лёс заўсёды будзе твім,
Калі ты згодна быць маёй дзяўчынай!
Я прагну цюле здалёк з японии.
Глядзець, як ты танцуеш — мая асалода!
Спадзяюся, што калі буду ў Беларусі,
Я змагу абдымацца з табой, моцна.
Ўсё яшчэ цябе хачу.
Ці магу пацалаваць цябе?
Кожные дзень да гэтага часу,
Пастаянна, улюбляюся ў цябе!
Пад штандарам бел-чырвона-белый,
Век у людей, беларускі народ.
Будучыню Беларусі я бачу светлай.
Думаю пра гэта, плануючы мой паход.
Куды твой шлях не павядзе,
Я пайду, я там буду, заўсёды.
Не азирайся анидзе,
Вядома з табой я ўсюды.
Я закаханы ў Валерыю,
Думаю, что у тебя есть шанс — самота!
Таму, мая любезная прызака па-беларуску:
«Загляне сонца и ў наша ваконца.»
,Японский Белорусский язык не сдавался ()
Пазналі, што трэба рабіць, (Мы узнали, что нужно сделать)
познав, чым ніколі. (Лучше поздно, чем никогда)
Існаваньне наша мы павинны захаваць! (Мы должны обеспечить наше существование)
Заменіць мову ўласнай нацыі, (Чтобы заменить язык своей нации)
Велізарная памылка і ганебна! (Это огромная ошибка и постыдная)
Адвеку, мы спали в нас, разбудили, (Мы долго спали, и мы проснулись)
Будзем адраджацю наше кино, вядома.(Мы, конечно, возродим наш язык)
Будзьце ж дастойным гэтай місіі! (Будьте достойны этой миссии)
Беларуская мова, яна найпрыгажэйшая. (Белорусский язык, она самая красивая)
Гордасць народа нашага, багатая и моцная! (Гордость нашего народа, доброго и сильного)
Калі б заўтра загінула беларуская мова, (Если бы белорусский язык должен был умереть завтра) (Тогда я готов умереть сегодня, если это необходимо)
Беларусь для беларускамоўных.(Беларусь для белорусскоязычных)
На жаль, многія беларусы, (К сожалению, много белорусов)
Пакетные фильмы о людях и людях. (Оставили язык своих уникальных людей)
Некаторыя нават ганарацца гэтым! (Некоторые даже гордятся этим)
Напада да перамогі, сябры мая, (Вперед к победе, друзья мои)
У васых руках лёс вашай мовы! (В ваших руках судьба вашего языка)
Змагайцеся за тое, што вашае! (Боритесь за то, что принадлежит вам)
Размаўляйма па-беларуску, заўсёды! (Давайте всегда говорить по-белорусски)
Беларуская мова, яна найпрыгажэйшая.(Белорусский язык, она самая красивая)
Гордасць народа нашага, багатая и моцная! (Гордость наших людей, добродетельных и сильных)
Калли б заўтра загінула беларуская мова, (Если бы белорусский язык должен был умереть завтра)
То, что я готовлю загадку, калі гэта неабходна! (Тогда я готов умереть сегодня, если это необходимо)
Никиты не спят и спадчыны сваю! (Мы никогда не будем выбрасывать наш язык и наследие)
Аб’яднаймася — мы даможамся поспеху разам! (Объединяйтесь — мы добьемся успеха вместе)
Беларуская мова залежыць ад нас саміх! (Белорусский язык зависит от нас)
За бясцэннасць гэтай мовы мы ўдзячны Крывічaм! (За бесценность этого языка мы благодарны кривянам)
Акрамя Вялікай Вугоршчыны и Калмыкіі, (кроме Великой Венгрии и Калмыкии)
Ты мая ўлюбёная эўрапейская нацыя! (Ты моя любимая европейская нация)
Беларускія дзяўчыны и мова ихняя (Белорусские девушки и их язык)
Найлепшыя дэлікатэсы на маю думку! (На мой взгляд, это величайшие изыски)
Мовай гэтай краіны вельмі цікаўлюся.(Язык этой страны мне очень интересен)
Так у будучыні спадзяюся яе асвоіць! (Поэтому в будущем я надеюсь овладеть им)
Паклон табе ад сэрца, каханая Беларусь, (Я кланяюсь вам от всего сердца, любимая Беларусь)
У Японій ты маеш захавальніка тваёй мовы! (В Японии у вас есть хранитель вашего языка)
С любовью к белорусской поэзии
Выставка «С любовью к белорусской поэзии», посвященная 80-летию английской поэтессы и переводчицы Веры Рич (Веры Элизабет Рич), проходит в читальном зале белорусской литературы (205) с 20 апреля по 5 мая.
Личность Веры Рич (1936–2009) уникальна среди английских переводчиков белорусской литературы. Автор стихов и критических произведений, переводчик и редактор, она стала одним из первых переводчиков белорусской поэтической классики на английский язык и значительным переводчиком популяризации белорусской литературы на Западе.Она создала много литературных переводов произведений белорусских авторов. Вера Рич переводила не только с белорусского, но и с древнеанглийского, древне-норвежского, украинского, русского и польского языков.
Ее переводы отмечены точным отображением содержания. Известный белорусский переводчик Л. Козыро сказал: «Переводы Веры Рич имеют высокую художественную ценность, очень точны и характеризуются точностью созданной поэтической картины…».
ЮНЕСКО подписала соглашение с Верой Рич для подготовки переводов белорусских стихов.Антология белорусской поэзии «Подобно воде, огню озера: антология белорусской поэзии с 1828 года по настоящее время» была опубликована в 1971 году. Подробная работа содержит работы 41 автора, от Францишака Богушевича до Максима Танка, вступительная речь, комментарии к произведениям, биографии поэтов. Посетители экспозиции имеют возможность ознакомиться с этим изданием.
Переводческое наследие Веры Рич, представленное на выставке, представляет собой книгу «Рой без образов: двуязычный отбор поэзии» Максима Богдановича, Алеся Наруна и Змитрока Биадула (1982), антологию знаменитой белорусской поэмы на английском языке Стихи о Свободе (2004), К.Стихотворение Вераницына «Тарас на Парнасе» , фарс-водевиль «Пинское дворянство» (вместе с Д. Янушкевичем), сонеты Ю. Купалы.
В экспозиции такжелитературных статей Веры Рич о белорусской литературе.
В заключительной части представлены материалы, в которых анализируются работы поэтов и разнообразные публикации из энциклопедических и периодических изданий, посвященные Вере Рич.
Телефон: (+375 17) 293 27 16.
,
Добавить комментарий